«Доўгае падарожжа дадому» ― ва ўкраінскім Запарожжы працуе фотавыстава пра чатыры гады баявога шляху Палка Каліноўскага
Reform.news · 12 августа 2026, 17:47
https://reform.news/do-gae-padarozhzha-dadomu-va-krainskim-zaparozhzhy-pracue-fotavystava-pra-chatyry-gady-bajavoga-shljahu-palka-kalino-skaga/У Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа працуе вайскова-дакументальная выстава, прысвечаная чатырохгадоваму баявому шляху беларускіх добраахвотнікаў.


Экспазіцыя выставы падзелена на зоны, якія пазначаюць украінскія рэгіёны, дзе беларусы бралі ўдзел у абароне і вызваленні. Гэта Кіеўская, Харкаўская, Данецкая, Луганская, Мікалаеўская, Херсонская і Запарожская вобласці.




Экспазіцыя складаецца з 110 вялікіх і каля 150 меншых фатаграфій беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Па задумцы аўтараў, значную частку здымкаў размясцілі на скрынках, якія сімвалізуюць пастаянныя пераезды, жыццё ў дарозе і доўгі шлях дадому, завяршэнне якога для многіх добраахвотнікаў да гэтага часу застаецца невядомым.



З меркаванняў бяспекі адкрыццё праходзіла ў закрытым фармаце.

Наведаць выставу можна па адрасе: праспект Саборны, 151.
Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны.
