«Лес чуе, а поле бачыць»: у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі адкрыецца выстава Лявона Вольскага
Reform.news · 5 апреля 2026, 11:48
https://reform.news/les-chue-a-pole-bachyc-u-varsha-skim-muzei-volnaj-belarusi-adkryecca-vystava-ljavona-volskaga/У наступную суботу 11 красавіка ў 16.00 у Музеі Вольнай Беларусі пройдзе адкрыццё выставы Лявона Вольскага з музычным выступам аўтара.
На выставе аўтар пакажа серыю з васьмі карцін. Кожная праца прысвечаная пэўнай беларускай прыказцы-прымаўцы – «Бог не цяля, бачыць круцяля», «Не было б тое, было б што другое», «Рабі справу пільна, і тут будзе Вільня»…
«На карцінах багата туману, холаду, ценяў, неакрэсьленасці – відаць, так аўтар бачыць сённяшні дзень ці будучыню свайго краю – Беларусі», — паведамляе анатацыя.
21 красавіка ў 18.00 плануецца аўтарская экскурсія Лявона Вольскага. Выстава будзе працаваць да 24 красавіка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
