YouTube-канал «Жыццё-маліна» больш не будзе абнаўляцца
Reform.news · 10 января 2026, 12:25
https://reform.news/youtube-kanal-zhyccjo-malina-bolsh-ne-budze-abna-ljacca/Выйшаў апошні выпуск «Жыццё-маліна», у якім Мікіта Мелказёраў размаўляе з экс-дырэктарам беларускай службы «Радыё Свабода», пісьменнікам і журналістам Аляксандрам Лукашуком.
Абнаўляцца канал больш не будзе.
«Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў. Працягваць працу канала – гэта будзе падманам і сябе, і гледачоў», — напісала каманда праекта.
Гэтае інтэрв’ю запісвалі ў апошні дзень жыцця Мікіты Мелказёрава. Наступнай ноччу ён раптоўна памёр.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
