Reform.news

У замку вялікіх князёў літоўскіх у Вільні выставілі партрэт канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла. Твор, магчыма, раней знаходзіўся ў Нясвіжскім замку

Reform.news · 9 ноября 2025, 09:28

https://reform.news/u-zamku-vjalikih-knjazjo-lito-skih-u-vilni-vystavili-partrjet-kanclera-vkl-mikalaja-radzivila-tvor-magchyma-ranej-znahodzi-sja-njasvizhskim-zamku/

Калекцыянер і мецэнат князь Мацей Радзівіл мае ў прыватнай калекцыі партрэт канцлера Вялікага Княства Літоўскага і віленскага ваяводы Мікалая Радзівіла. Артэфакт часова выстаўлены ў Нацыянальным музеі Літвы – Палацы вялікіх князёў літоўскіх.

Князь Мацей Радзівіл на вернісажы. Фота: facebook/maciej.radziwill

«Партрэт быў створаны ў XVIII стагоддзі, — паведаміў у Фэйсбуку Мацей Радзівіл. — Мне здаецца, ён калісьці вісеў у замку ў Нясвіжы. Затым ён апынуўся ў палацы ў Паланечцы недалёка ад Нясвіжа. У канцы XIX стагоддзя ён трапіў у палац Радзівілаў у Баліцах пад Кракавам, а затым у кватэру гэтай часткі сям’і ў Парыжы. Пасля вайны Чарльз Радзівіл, удзельнік бітвы за Брытанію, адвёз яго ў Буэнас-Айрэс, дзе ён пражыў да сваёй смерці ў 2005 годзе. Спадчыннікі прадалі партрэт пану Квяткоўскаму, польскаму інжынеру, спецыялісту па караблебудаванні, калекцыянеру. Я нядаўна выкупіў яго ў спадчыннікаў калекцыянера, які жыў у ЗША».

Карціна застанецца ў замку вялікіх князёў літоўскіх да 22 сакавіка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий