CreateCulture ініцыявалі музычную праграму на YouTube
Reform.news · 29 октября 2025, 19:27
https://reform.news/createculture-inicyjavali-muzychnuju-pragramu-na-youtube/Каманда CreateCulture распачынае музычны праект Perfect Music Live – «cерыю праграм, створаных на стыку душэўных інтэрв’ю і жывога выканання, — пішуць ініцыятары праекта. — Гэта не проста лайв, гэта выказванне. Гэта погляд на Беларусь сёння і беларускую музыку, якая працягваецца, нягледзячы ні на што».
Героем першага выпуску Perfect Music Live стаў адзін з самых самабытных музыкантаў Беларусі — Кропка К.
У першай праграме праекта Perfect Music Live — жывы выступ музыкі і яго інтэрв’ю пра адзіноту, шчырасць і творчасць унутры краіны.
Нагадаем, што культурніцкая ініцыятыва CreateCulture Group у жніўні абвясціла аб фізічным закрыцці сваёй прасторы ў Вільні, але працягнула працу ў новым фармаце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram</blockquot
