Фонд Tutaka пачаў выдаваць кнігі і падрыхтаваў перавыданне зборніка паэзіі Віталя Рыжкова
Reform.news · 2 октября 2025, 23:37
https://reform.news/fond-tutaka-pacha-vydavac-knigi-i-padryhtava-peravydanne-zbornika-pajezii-vitalja-ryzhkova/Пры падтрымцы Фонду TUTAKA ў выдавецкай агенцыі «Экапрэс» выйшла трэцяе выданне кнігі паэзіі Віталя Рыжкова «Дзверы, замкнёныя на ключы». Кніга пабачыла свет у 2010 годзе і здабыла лаўрэацтва ў прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Першы наклад яе быў цалкам распрададзены за некалькі месяцаў. Як і другі ў 2014-м.
«Крытыка няўхвальна адгукалася пра абсцэнную лексіку, прысутную ў паэзіі Рыжкова, пры гэтым адзначаючы высокі ўзровень версіфікатарскага майстэрства аўтара і ўнікальнасць паэтычнай інтанацыі», — нагадвае анатацыя да выдання.
Цяпер аўтар знаходзіцца ў паэтычнай вандроўцы, а дакладней ладзіць паэтычны стэндап «Прэзентацыя» па розных краінах свету.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
