Reform.news

Пайшоў з жыцця Алег (Лёлік) Тумашоў — былы вакаліст гурта ULIS, яшчэ адзін з герояў белроку

Reform.news · 6 сентября 2025, 23:48

https://reform.news/pajsho-z-zhyccja-aleg-ljolik-tumasho-byly-vakalist-gurta-ulis-jashchje-adzin-z-geroja-belroku/

6 верасня памёр Алег (Лёлік) Тумашоў — былы вакаліст гурта ULIS, музыка, голас якога гучыць у легендарным альбоме гурта «Танцы на даху».

Пра смерць творцы паведаміў у сваіх сацсетках Фелікс Аксёнцаў — паэт і аўтар тэкстаў да песень «Уліса» і «Крамы».

«Танцы на даху» — трэці альбом вядомага рок-гурта. Ён быў запісаны ў студыi «Polskie Radio» (горада Ольштын) у лютым 1993 года (ужо пасля сыходу з рок-калектыву саліста Андрэя Патрэя).

Уліс. Злева направа — Алег Тумашоў, Фелікс Аксёнцаў, Сяржук Краўчанка, Сяржук Кныш, Слава Корань. Фота — Уладзімір Парфянок. 29 красавіка 1993.

Музычны крытык Вітаўт Мартыненка адзначаў глыбокі філасофскі змест і актуальнасць музычнай мовы зборніка, назваўшы яго рэвалюцыйным.

У лютым таго ж года выдаецца англамоўная версія праграмы «Dances On The Roof».

Музыка і архіватар альтэрнатыўнай беларускай музыкі, аўтар праграмы «Кракатук» Віктар Сямашка назваў Алега Тумашова адным з герояў беларускага року, якога, на жаль, ён не паспеў запісаць.

 

Развітанне з творцам адбудзецца ў панядзелак, 8 верасня, 14:00, у будынку крэматорыя на Паўночных могілках.

Нагадаем, што сёлета пайшоў з жыцця яшчэ адзін музыка Ulis — бубнач Сяргей «Боршч» Кныш.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий