Reform.news

Ініцыятыва Maldzis адзначае першы год працы фестывалем

Reform.news · 4 сентября 2025, 12:17

https://reform.news/inicyjatyvatyva-maldzis-adznachae-pershy-god-pracy-festyvalem/

Ініцыятыве Maldzis спаўняецца год, і да гэтай даты ў Варшаве 7 верасня ладзіцца адмысловы фестываль. Maldzis быў створаны з мэтай абудзіць у беларусаў цікавасць да ўласнай культурнай спадчыны, ператварыўшы яе ў падмурак, які аб’ядноўвае нацыю.

На фэсце абяцаюць паказаць гістарычныя артэфакты, якія ініцыятыва здабыла дзякуючы беларускім мецэнатам: Трэці Статут ВКЛ, Радзівілаўская карта ВКЛ і Карта ВКЛ Яна Няпрэцкага, «Жазло кіравання» Сімяона Полацкага і франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча. Адбудуцца выступы і дыскусіі пра ідэнтычнасць, музыку, кнігі і вяртанне спадчыны. Сярод выступоўцаў культурныя дзеячы, пісьменнікі/пісьменніцы, журналісты/журналісткі і нават былыя дыпламаты. Завершыцца фэст выступам гурта Nochy.

Нагадаем, што сярод актыўнасцей ініцыятывы Maldzis — стварэнне медыйных прадуктаў пра выбітныя беларускія постаці і старадаўнія скарбы і вяртанне страчаных каштоўнасцей. Апошнія з часам будуць перададзеныя ў беларускія музеі. Карта «Зямля Мальдзіса» вяртае ў сучаснасць забытыя і зніклыя імёны і падзеі.

Імпрэза пройдзе ў Музеі вольнай Беларусі (Warszawa, Foksal, 11).

Рэгістрацыя тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий