Reform.news

Залатая «цыбуліна» на яшчэ адным беларускім храме. У вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна «адрэстаўравалі» Свята-Міхайлаўскую царкву

Reform.news · 28 июля 2025, 18:51

https://reform.news/zalataja-cybulina-na-jashchje-adnym-belaruskim-hrame-u-vjoscy-charjeja-chashnickaga-adrjesta-ravali-svjata-mihala-skuju-carkvu/

У вёсцы Чарэя Чашніцкага раёна «адрэстаўравалі» Свята-Міхайлаўскую царкву — істотна перарабіўшы помінік архітэктуры XVII стагоддзя.

На помніку архітэктуры ранняга барока збілі галоўную вежу на фасадзе, замянілі дах і паставілі на ім залатую «цыбуліну», заўважыў тг-канал «Спадчына».

Свята-Міхайлаўская царква, 2014 год. Фота: Вікіпедыя.
Свята-Міхайлаўская царква пасля «рэстаўрацыі». Фота: тг «Спадчына».

«Але самае паскуднае, што не змаглі зрабіць нармальна дах па форме існага франтона і проста заклалі дзіркі газасілікатам», — абурылася ўзроўнем «рэстаўрацыі» каманда «Спадчыны».

Ахоўнага статусу помнік, які датуецца 1601-1604 гадамі, не меў.

Храм знаходзіцца на тэрыторыі і ў падпарадкаванні Віцебскай і Аршанскай епархіі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

1 комментарий

  1. Гэтая царква – першай паловы 19 стагодзя на месцы больш старых. И знішчаная вежа было зроблена тым жа святаром гадоў 10 назад. Купал — пасляваенны. 

Добавить комментарий