Reform.news

Абвешчаны прыём заявак на конкурс «Экслібрыс» імя Анатоля Клышкі

Reform.news · 26 июня 2025, 12:50

https://reform.news/abveshchany-pryjom-zajavak-na-konkurs-jekslibrys-imja-anatolja-klyshki/

Міжнародны саюз пісьменнікаў абвяшчае прыём заявак на конкурс дзіцячай літаратуры «Экслібрыс».

Штогадовы літаратурны конкурс «Экслібрыс», сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага «Буквара», які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў.

Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, як празаічныя так і паэтычныя.

Сёлетні конкурс асаблівы тым, што ўзрост удзельнікаў не абмежаваны. Пераможцы конкурсу рукапісаў «Экслібрыс» атрымаюць магчымасць выдаць кнігу.

Дэдлайн падачы твораў — 1 кастрычніка

Падаць тэкст: [email protected] (у тэме ліста пазначыць — «Экслібрыс 2025»).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий