Да свайго 30-годдзя Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзіць Віленскі сплаў салідарнасці на байдарках
Reform.news · 18 июня 2025, 14:37
https://reform.news/da-svajgo-30-goddzja-belaruskaja-asacyjacyja-zhurnalista-ladzic-vilenski-spla-salidarnasci-na-bajdarkah/БАЖ запрашае беларускіх журналістаў і літоўскіх калег прыняць удзел у сяброўскім сплаве на байдарках «Медыі на хвалі» па рэчцы Мерычанка па слядах Адама Міцкевіча і Томаша Зана.
Сплаў ладзіцца на знак салідарнасці з калегамі, якія зараз знаходзяцца за кратамі.
Рэчка Мерычанка неглыбокая і досыць бяспечная. Да ўдзелу ў сплаве запрашаюцца асобы, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Байдаркамі і спецвопраткай забяспечваюць арганізатары.
Калі: 28 чэрвеня (субота), 10:00
Заканчэнне сплаву: плануецца а 18.00.
Рэгістрацыя да 26 чэрвеня да 12:00, але можа быць закрыта раней, бо колькасць месцаў абмежаваная.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
