«Сбер Банк» паставіў помнік смелай качцы ў Мінску, змясціўшы на яйках свой лагатып
Reform.news · 18 июня 2025, 13:59
https://reform.news/sber-bank-pastavi-pomnik-smelaj-kachcy-minsku-zmjasci-shy-na-jajkah-svoj-lagatyp/«Сбер Банк», офіс якога размешчаны ў будынку «Не-Кемпінскі» каля цырка, сёння ўрачыста адкрые помнік качцы, якая напрыканцы траўня 2024 года знесла яйкі на клумбе непадалёк.
Тады тэрыторыю вакол абнеслі стужкай і нават прасілі клінінгавую службу не мыць нейкі час вокны на першых паверхах, каб не турбаваць птушку. Калі шэсць качанят вылупіліся, маці перамясцілася з імі на раку Свіслач.

Гісторыя стала надзвычай папулярнай у сацсетках, і банк абвясціў конкурс на лепшы праект помніка качцы, якую ў банку назвалі Капейкай.
Пераможцам стаў Міхаіл Дзмітрук, інжынер з газатранспартнай кампаніі, чыя канцэпцыя «аб’яднала ў сабе вобразы мацярынства і гарадской утульнасці».
Цяпер на той самай клумбе размясцілі помнік качцы. Фота птушкі выклаў блогер «Мерзкий Кокобай». Бронзавая скульптура паказвае качку з яйкамі, на якія нанеслі лагатыпы банка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
