Reform.news

Музычны праект POLYN даў першы ў сваёй гісторыі live-канцэрт — фота

Reform.news · 28 апреля 2025, 10:33

https://reform.news/muzychny-praekt-polyn-da-pershy-svajoj-gistoryi-live-kancjert-fota/

Аўтары хітоў «Старасць», «Ледакол», «У тумане» , адзін з найяскравейшых музычных праектаў апошніх гадоў — POLYN — даў першы live-канцэрт у варшаўскім клубе Klub SPATiF. Усё адбылося, як і абяцалі музыкі — было горача і горка.

POLYN і Co падрыхтавалі да сваіх песен, поўных тугі, трывогі, гарадаскога пульсу і збянтэжанасці, візуальны шэраг з выявамі Мінску.

Першае жывое выступленне гурта, якое сабрало поўную залу, было атмасферным і моцным.

Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.
Фота: Reform.news.

Polyn — праект, у якім музыкі з трыа port mone (Aleksey Vanchuk і Сяргей КраўчанкаSK.EIN) аб’ядналіся з Іллём Самахвалавым-Чарапко (гурты Petlya Pristrastiya і Кассиопея). Асноўнай ідэяй калабарацыі было адцягнуцца ад авангарду, эмбіенту і постпанку і паспрабаваць ствараць поп. Але ўмовы, у якіх ішла праца над дэбютным альбомам (ад пачатку пандэміi і да пачатку вайны) зрабілі гэты поп горкім, такім, які быццам умясціў у сябе і тры мінулыя гады, і эмбіент разам з постпанкам.

Дэбютны альбом Polyn «202022» музыканты назвалі даунтэмпай аб безнадзейнасці.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *