Reform.news

Адкрыты набор на бясплатную дзевяцімесячную ментарскую праграму для фатографаў

Reform.news · 23 марта 2025, 00:22

https://reform.news/adkryty-nabor-na-bjasplatnuju-dzevjacimesjachnuju-mentarskuju-pragramu-dlja-fatografa/

На бясплатную 9-месячную ментарскую праграму для фатографаў «Do art together» запрашаюцца жыхары Варшавы – як палякі, так і людзі з досведам міграцыі, якія цікавяцца фатаграфіяй. Удзел адкрыты як для прафесіяналаў, так і для тых, хто толькі развівае свае навыкі. Усяго дасяжна 20 месцаў (10 – для палякаў, 10 – для людзей з міграцыйным досведам) .

Арганізатары:

  • Picture Doc – фундацыя, якая падтрымлівае дакументальную фатаграфію і візуальнае мастацтва.
  • ФШ1 – беларуская фатаграфічная платформа, якая аб’ядноўвае мастакоў і фатографаў з Беларусі.

Працягласць праграмы 9 месяцаў – з красавіка па снежань 2025 года.

Ментары і праграма: прафесійныя фатографы, візуальныя мастакі і куратары з Польшчы і Беларусі:

  • PictureDoc: Юля Клеванец, Пётр Вуйчык, Віялетта Кулас, Лукаш Паўлоўскі
  • ФШ1: Вольга Шукайла, Юлія Шаблоўская, Кацярыня Кузьмічова, Яўген Атцецкі

Мовы: PL ENG BY UKR RU

Рэгламент тут.

Гугл-форма для падачы заяўкі.

Дэдлайн падачы заявак: 26.03.2025 да 23:59 па польскім часе.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий