У Беларускім музеі народнай архітэктуры і побыту гукалі вясну — фотафакт
Reform.news · 22 марта 2025, 22:44
https://reform.news/u-belaruskim-muzei-narodnaj-arhitjektury-i-pobytu-gukali-vjasnu-fotafakt/У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту сёння сабраліся госці, каб разам сустрэць свята «Гуканне вясны».
Арганізатары падкрэслілі, што галоўная мэта — захаваць сувязь пакаленняў праз жывыя традыцыі.






«Гуканне вясны» – абрадавае дзейства, звязанае з адмыканнем і абуджэннем зямлі, набліжэннем цяпла. У розных куточках Беларусі пачыналі гукаць вясну ў свой час – падчас масленічнага тыдня ці на Саракі, з прылётам жаваронкаў ці на Дабравешчанне.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
