Гадзіннікавы завод «Луч» выпусціў лімітаваную калекцыю «Мова», прысвечаную Караткевічу
Reform.news · 21 февраля 2025, 11:54
https://reform.news/gadzinnikavy-zavod-luch-vypusci-limitavanuju-kalekcyju-mova-prysvechanuju-karatkevichu/Новая калекцыя «Мова» прымеркавана да Дня роднай мовы і прысвечана класіку беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу.

Гадзіннік увасабляе самога пісьменніка. «У кожным элеменце характар гэтага выбітнага чалавека. Нержавеючая сталь, як постаць, залатое матавае пакрыццё, сапфіравае шкло і механізм — «Луч-2209», як удумлівы погляд, што ведае значна больш, чым астатнія. Нязменная класіка з крока рамянём і спражкай-матылём», — апісваюць серыю на сайце завода.
Цыферблат упрыгожыла цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка – сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак». Радкі, якія будуць напамінаць аб галоўным, натхняючы на большае.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
