Reform.news

Беларусаў запрашаюць далучыцца да агульнанацыянальнай дыктоўкі

Reform.news · 20 февраля 2025, 16:24

https://reform.news/belarusa-zaprashajuc-daluchycca-da-agulnanacyjanalnaj-dykto-ki/

Агульнанацыянальная дыктоўка адбудзецца ў Дзень роднай мовы, 21 лютага. Яе суарганізатарамі ў гэтым годзе сталі Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета і тэлеканал «Белсат».

Дыктоўку ў эфіры «Белсата» правядзе пісьменніца Ева Вежнавец.

Зладзіць уласную дыктоўку ў школе, офісе, дома ці ў культурніцкай прасторы дыяспары зможа кожны жадаючы. Для гэтага можна выкарыстаць тэкст «Роднае слова» (паводле артыкула Цёткі) і бланк, якія далучаныя да паведамлення ў тэлеграм-канале АПК.

«Гэта выдатная магчымасць праверыць свае веды беларускай мовы, адчуць еднасць з іншымі ўдзельнікамі і падтрымаць родную культуру», — адзначылі ў кабінеце.

Реклама

Добавить комментарий