Беларуская Рада культура аб’явіла Калядны збор для сем’яў беларускіх творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання
Reform.news · 16 декабря 2024, 19:17
https://reform.news/belaruskaja-rada-kultura-ab-javila-kaljadny-zbor-dlja-sem-ja-belaruskih-tvorca-jakija-apynulisja-na-mjazhy-vyzhyvannja/«У 2020 годзе яны смела выступілі за перамены і былі вымушаныя пакінуць Радзіму пад ціскам рэпрэсій. Сёння ў эміграцыі яны змагаюцца за выжыванне: хтосьці не можа заплаціць за кватэру, іншым бракуе сродкаў на лячэнне. Мы не раскрываем падрабязнасці з меркаванняў бяспекі, але верым у вашу падтрымку», — Беларуская Рада культуры звярнулася да супольнасці з просьбай падтрымаць сем’і шматдзетных беларускіх творцаў, якія апынуліся ў складаным становішчы.
Ахвяраванні збіраюцца для трох сем’яў вядомых дзеячаў культуры.
«Каляды — гэта час, калі цуды не проста здараюцца, а ствараюцца нашымі рукамі. Кожны з нас ведае, як цяжка страціць працу за свае перакананні. А яшчэ цяжэй, калі трэба ўтрымліваць на чужыне сем’і з маленькімі дзецьмі», — звяртаецца да супольнасці каманда беларускай арганізацыі.
Заклікаў падтрымаць творцаў і Аляксандр Ждановіч (Маляваныч):
«Гэтыя культурныя дзеячы прайшлі праз жорсткія рэпрэсіі, страцілі магчымасць займацца любімай працай, некаторыя з іх дзетак трапілі ў бальніцы. Мы не можам распавесці больш падрабязна і назваць прозвішчы гэтых людзей дзеля бяспекі іх і іх блізкіх. Але я ведаю іх учынкі», — сказаў артыст.
Да 25 снежня усе данаты, якія паступяць у Беларускую Раду культуры, будуць перададзены сем’ям творцаў, якія апынуліся на мяжы выжывання.
Далучыцца да Каляднага збору можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
