Ва ўкраінскім горадзе Ужгарадзе ўсталявалі кранальную міні-скульптуру, прысвечаную аўтару мелодыі легендарнага «Шчэдрыка»
Reform.news · 13 декабря 2024, 15:16
https://reform.news/va-krainskim-goradze-uzhgaradze-staljavali-kranalnuju-mini-skulpturu-prysvechanuju-a-taru-melodyi-legendarnaga-shchjedryka/Ва Ужгарадзе ўсталявалі міні-скульптуру ў гонар кампазітара Мікалая Леантовіча (1877-1921), прымеркаваўшы твор да 105-годдзя першага прадстаўлення мелодыі «Шчэдрыка». Менавіта з гэтага горада пачаўся інтэрнацыянальны трыумф музычнага твора.
Скульптар Раман Мурнік адлюстраваў аўтара мелодыі на зімовай кармушцы, а побач – трох ластавак.

Унутры кармушкі знаходзіцца калядны званочак.
«Шчэдрык» — ці не самая вядомая ў свеце песня на ўкраінскай мове. Сусветную папулярнасць калядная песня набыла пасля апрацоўкі кампазітара Мікалая Леантовіча.
У 1936 годзе з’явілася англамоўная версія «Шчэдрыка» — «Carol of the Bells», якая стала сімвалам Раства па ўсім свеце.
Кампазіцыя перакладзена на многія мовы свету, у тым ліку — на беларускую.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
