У Светлагорску знішчылі незвычайнае пано — рэдкі ўзор савецкай манументальнай спадчыны
Reform.news · 25 сентября 2024, 00:15
https://reform.news/u-svetlagorsku-znishchyli-nezvychajnae-pano-rjedki-zor-saveckaj-manumentalnaj-spadchyny/Страту вельмі незвычайнага і рэдкага для Беларусі пано заўважылі ў Светлагорску. Замест прыгожай мазаікі, твора савецкай манументальнай спадчыны, які аздабляў сцяну прыватнай крамы па вуліцы 50 год Кастрычніка, зараз голая паверхня. Праца была знішчана ўжо каля года таму, але інфармацыя выйшла ў публічнае поле толькі зараз.
Як адзначаюць даследчыкі, пано нагадвае працы ўкраінскага савецкага мастака Івана Літоўчанкі, які афармляў горад Прыпяць. Мазаіка не мела статусу культурнай і гістарычнай каштоўнасці, мела патрэбу ў кансервацыі і рэстаўрацыі, таму прыбраць яе аказалася лёгка, і дэмантаж пано не выклікаў абурэння ў жыхароў горада. Гэты факт, што жыхары Светлагорска паставіліся да знікнення рэдкага твора савецкай манументальнай спадчыны з абыякавасцю, выклікае трывогу ў абаронцаў гэтага напрамку мастацтва.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram


