Фонд «Tutaka» распачаў прыём заявак на IV Дэкламатарскі конкурс. Дэкламаваць можна на беларускай мове, на дыялектах і мясцовых гаворках
Reform.news · 24 сентября 2024, 23:38
https://reform.news/fond-tutaka-raspacha-pryjom-zajavak-na-iv-djeklamatarski-konkurs-djeklamavac-mozhna-na-belaruskaj-move-na-dyjalektah-i-mjascovyh-gavorkah/Фонд «Tutaka» афіцыйна адкрыў прыём заявак на IV Дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы ў 2025 годзе. Аматары беларускай мовы з усяго свету маюць шанец прадэманстраваць свае дэкламатарскія таленты ў Беластоку і яшчэ раз выказаць сваю любоў да беларускай мовы, — паведамляюць на старонцы конкурсу.
Яшчэ адна цікавая асаблівасць конкурсу — гэта заахвочванне дэкламаваць на мясцовым дыялекце ці гаворцы, якая вам найбліжэй. «Вашу адметную манеру выканання мы з радасцю ацэнім!» — пішуць арганізатары.
Для ўдзелу трэба выбраць любімы верш або частку твора, зняць відэа чытання і даслаць разам з анкетай праз адмысловую форму.
Тэрмін падачы заявак: да 31 студзеня 2025 года
Фінал адбудзецца 21 лютага 2025 17:00 у Беластоцкім тэатры лялек (Беласток, вул. Каліноўскага 1) у Міжнародны дзень роднай мовы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
