Мастакоў запрашаюць прыняць удзел у стварэнні канцэпту легендарнай Мінскай вазы
Reform.news · 5 сентября 2024, 14:33
https://reform.news/mastako-zaprashajuc-prynjac-udzel-u-stvarjenni-kancjepta-legendarnaj-minskaj-vazy/У межах тыдня беларускай культуры ў Вільні мастакоў запрашаюць прыняць удзел у стварэнні канцэпту легендарнай Мінскай вазы — арт-аб’екта, які стане неад’емнай часткай Мінска будучыні. Гэтая ваза можа стаць не проста сімвалам горада, але і крыніцай натхнення для ўсіх яго жыхароў і турыстаў.
Мастакам прапануюць забраць нарыхтоўку да сябе ў майстэрню і вярнуць гатовую працу не пазней 13 верасня па адрасе Vilniaus, 20 (Цэнтр беларускай культуры і супольнасці).
Таксама трэба будзе прыдумаць назву для сваей працы.
Пераможца будзе вызначаны ў выніках конкурсу глядацкіх сімпатый, які пройдзе 14 верасня на кірмашы.
Прыз за перамогу — 200 еўра.
Зарэгістравацца на конкурс можна да 8 верасня тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
