Reform.news

У Беластоку пройдзе спектакль «Сумны суп» па апавяданнях Вольгі Гапеевай

Reform.news · 5 июня 2024, 14:59

https://reform.news/u-belastoku-projdze-spektakl-sumny-sup-pa-apavjadannjah-volgi-gapeevaj/

Спектакль, увасоблены тэатрам «Прыехалі»,быў задуманы яшчэ ў 2022 годзе, прэм’еру планавалі ў межах Дзён беларускай культуры, ідэю ўхваліла аўтарка кнігі Вольга Гапеева, але планы прыпыніла вайна ва Украіне.

«Пастаноўка ўслед за кнігай нясе каштоўныя думкі пра тое, як важна сябраваць з самім сабой, наколькі істотнымі могуць быць словы і ўвага да тых, хто побач», — тлумачыць актор Аляксандр Енджаеўскі.

Найпрасцей, прызнаюцца стваральнікі пастаноўкі, было прыдумаць ідэю спектаклю, найскладаней — рэалізаваць задуманае ў Польшчы, дзе магчымасці для стварэння касцюмаў, сцэнаграфіі і матэрыяльнага ўвасаблення вобразаў неабмежаваныя.

Спектакль для сямейнага прагляду. Уваход вольны.

У Беластоку адбудзецца два паказы:

  • 06.06 — Моладзевы дом культуры (Warszawska, 79a) Уваход вольны
  • 28.06 — Беластоцкі тэатр лялек (ul. Kalinowskiego, 1)

Праект ладзіцца ў межах праграмы ArtPower Belarus Беларускай Рады культуры і Дацкага інстытута культуры пры фінансавай падтрымцы Еўразвязу.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама