У гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну «BY TEATR» пакажа дабрачынны спектакль
Reform.news · 19 февраля 2024, 14:22
https://reform.news/u-gadavinu-pachatku-pa-namashtabnaga-varvannja-rasii-va-ukrainu-by-teatr-pakazha-dabrachynny-spektakl/Незалежны тэатральны калектыў «BY TEATR» разам з Музеем вольнай Беларусі і Домам творцаў у гадавіну пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну 24 і 25 лютага пакажа дакументальны спектакль «How are you?»
Усе сабраныя падчас паказу сродкі будуць пералічаныя на дапамогу «Цэнтру для перасяленцаў горада Херсона».

«How are you?» – дакументальны тэатральны праект пра вайну на Украіне вачыма мірнага насельніцтва. Тут і гісторыі ўцекачоў з Кіева і Вінніцы, досвед эміграцыі ў Румыніі, Германіі, згадваюцца трагедыі Бучы і Марыупалю. Галасы ўкраінскіх і беларускіх герояў супастаўляюцца з выказваннямі чалавека, які дзесьці ў Расеі глядзіць вайсковую прапаганду, не ведаючы, што ягоны сын памірае на Маскоўскім крэйсеры.
Спектакль выконваецца на ўкраінскай, беларускай і рускай мовах з польскімі субтытрамі.
Квіткі тут.
Даты: 24-25 лютага
Час: 19.00
Месца: Foksal 11, Warszawa, Музей вольнай Беларусі.
