Reform.news

У Музеi Вольнай Беларусі адбудзецца канцэрт Варшаўскага Вольнага аркестра «Музычная Лабараторыя»

Reform.news · 7 декабря 2023, 16:03

https://reform.news/u-muzei-volnaj-belarusi-adbudzecca-kancjert-varsha-skaga-volnaga-arkestra-muzychnaja-labaratoryja/

8 снежня ў Музеi Вольнай Беларусі адбудзецца канцэрт Варшаўскага Вольнага аркестра, куды ўваходзяць прафесійныя музыкі, якія вымушана з’ехалі ад аўтарытарнага рэжыму. Канцэрт мае назву «Музычная лабараторыя».

«Музычная Лабараторыя» – гэта дэманстрацыя вынікаў творчага пошуку таленавітых беларусаў і стварэння імі новых музычных твораў. Гэта сустрэча, дзе беларускія кампазітары і музыканты падзеляцца з вамі сваімі ідэямі і натхненнем.

Праект быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры.

Уваход вольны.

Дата: 8 снежня

Час: 19:00

Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal, 11, Warszawa

Реклама