Чацвёртую кнігу «Хронік Нарніі» ў перакладзе на беларускую мову можна будзе набыць у Мінску
Reform.news · 2 декабря 2023, 13:04
https://reform.news/chacvjortuju-knigu-hronik-narnii-perakladze-na-belaruskuju-movu-mozhna-budze-nabyc-u-minsku/У снежні стартуе продаж чацвёртай кнігі «Хронік Нарніі» Клайва Стэйплза Льюіса «Конь і яго хлопчык» у перакладзе Яны Уладыкі. Мінская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня.
Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактары — Марына Казлоўская, Надзея Кім.
Раней па-беларуску выходзіла тры з сямі кніг серыі: «Пляменнік чараўніка» (2016), «Леў, вядзьмарка і гардэроб» (2017), «Прынц Каспіян» (2022).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
