Старамейскі Дом культуры ў Варшаве запрашае прыняць удзел у творчай рэзідэнцыі
Reform.news · 14 ноября 2023, 13:21
https://reform.news/staramejski-dom-kultury-varshave-zaprashae-prynjac-udzel-u-tvorchaj-rjezidjencyi/Набор прызначаны для пісьменнікаў, драматургаў і перакладчыкаў з Беларусі і Украіны, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
- маюць прынамсі адну кнігу (аўтарства ці ў перакладзе заяўніка/заяўніцы), выдадзеныя ў друку, або прынамсі адзін драматычны тэкст, пастаўлены ў тэатры;
- валодаюць англійскай ці польскай мовай;
- знаходзяцца ў працэсе стварэння новага літаратурнага праекта.
Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры сталіцы з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы.
Пачатак набору: 13 лістапада 2023 г.
Апошні тэрмін падачы заявак: 26 лістапада 2023 г.
Тэрмін рэзідэнцый: 2–6 тыдняў у студзені – чэрвені 2024 г.
Абвяшчэнне вынікаў: 8 снежня 2023 г.
Тут можна даведацца пра падрабязнасці, а тут падаць заяўку.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
