Reform.news

У Варшаве пройдуць творчыя сустрэчы для дзяцей і падлеткаў са стваральнікамі «Кніжнага воза»

Reform.news · 10 ноября 2023, 13:39

https://reform.news/u-varshave-projduc-tvorchyja-sustrjechy-dlja-dzjacej-i-padletka-sa-stvaralnikami-knizhnaga-voza/

Стваральнікі аўдыякніг для дзяцей і дарослых Крысціна Дробыш і Алег Гарбуз запрашаюць дзяцей 6-10 гадоў 10 лістапада і дзяцей 11-17 гадоў 11 лістапада на творчыя сустрэчы.

Госці не толькі раскажуць, як ствараюцца аўдыякнігі, а яшчэ і зачытаюць самыя цікавыя з гісторый. А гледачы таксама змогуць паўдзельнічаць і паспрабаваць сябе ў розных ролях!

Уваход вольны.

«Кніжны воз» – гэта сайт і прыкладанне, дзе бясплатна можна слухаць беларускія дзіцячыя кнігі, запісаных з удзелам прафесійных актораў.

Цяпер на «Кніжным возе» выкладзена 71 кніга для дзяцей і падлеткаў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама