Пітэр Блум нарадзіўся не ў Расіі. Рада культуры працягвае праект #art_born_Belarus
Reform.news · 20 июля 2023, 20:03
https://reform.news/pitjer-blum-naradzi-sja-ne-rasii-rada-kultury-pracjagvae-praekt-art_born_belarus/Беларуская Рада культуры працягвае кампанію па вяртанні на музейныя шыльды краіны паходжання аўтараў з Беларусі.
Чарговае імя — Пітэр Блум, знакаміты амерыканскі мастак і скульптар, які нарадзіўся ў Смаргоні ў яўрэйскай сям’і. Сям’я эмігравала ў Нью-Ёрк, калі будучаму мастаку было 6 гадоў.
Пасля школы Пітэр Блум вывучаў мастацтва ў Адукацыйным альянсе і Інстытуце дызайну Beaux-Arts, стварыў студыю ў Нью-Ёрку, працаваў год у Італіі. У 1948-м стаў членам Нацыянальнай акадэміі дызайну. Таксама працаваў у Міністэрстве фінансаў ЗША і стварыў некалькі скульптурных твораў.
Вось тут Рада культуры дае аргументацыю паходжання творцы.
А тут шаблон ліста, які можна накіраваць пляцоўкам, дзе вы заўважылі некарэктны подпіс яго прац.
