У Лoдзі адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Фантомныя радасці»
Reform.news · 21 июня 2023, 15:23
https://reform.news/u-lodzi-adbudzecca-prjezentacyja-novaj-knigi-andrjeja-hadanovicha-fantomnyja-radasci/У нядзелю, 25 чэрвеня, у мэдыятэцы МеМо горада Лодзь адбудзецца творчая сустрэча з паэтам і перакладчыкам Андрэем Хадановічам.
Літаратар будзе чытаць вершы, пераклады і выконваць песні. А таксама прэзентаваць сваю новую кнігу вершаў — «Фантомныя радасці».
Яе можна будзе набыць за гатоўку і атрымаць аўтограф.
Уваход вольны!
Дата: 25 чэрвеня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: медыятэка «МеМо» (зала Warsztatowa).
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
