У Вільню прывязуць з Варшавы выставу пра Мінск «Я хачу дадому»
Reform.news · 30 мая 2023, 12:24
https://reform.news/u-vilnju-pryvjazuc-z-varshavy-vystavu-pra-minsk-ja-hachu-dadomu/У Беларускім музеі у Вільні 1 чэрвеня адкрыецца выстава «Я хачу дадому».
«Я хачу дадому» - гэта выстава мінскіх фатографаў, якія не могуць вярнуцца дадому. Аўтары спрабуюць стварыць бяспечны Мінск, у які хочацца вярнуцца.
«Акрамя фота Менску беларускіх фатографаў у эміграцыі вы будзеце слухаць саўндскейп Менску, пабачыце AR аб’екты, паглядзіце фільм, зможаце пакутаваць у Пакоі Спакою (які не даваў пакою прапагандыстам у свой час:) і нават… забраць Менск дадому — у выглядзе паштовак і альбому Take Minsk Home. Прыходзьце, запрашайце сяброў, інфармацыя на выставе ёсьць таксама на ангельскай мове, — пішуць яе арганізатары – HeartBreaking Performance Art Group — у анатацыі праекта.
Выстава «Я хачу дадому» раней была паказана ў Варшаве, у Музеі вольнай Беларусі.
Што будзе на адкрыцці:
- куратарская экскурсія па выставе;
- сумесны прагляд кранальнага фільма пра беларусаў Варшавы у эміграцыі;
- прэзентацыя фотаальбома;
- дыскусія.
Дата: 1 чэрвеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Адрас: Vilniaus, 20.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
