Reform.news

Музыка Ягор Забелаў запрашае на канцэрты ў трох польскіх гарадах

Reform.news · 28 апреля 2023, 11:14

https://reform.news/muzyka-jagor-zabela-zaprashae-na-kancjerty-troh-polskih-garadah/

Беларускі акардэаніст і музыка-эксперыментар Ягор Забелаў запрасіў на свае канцэрты ў Польшчы.

«Сябры! Анансую свае бліжэйшыя канцэрты! Згеж, Варшава (невялічкі акустычны сэт) і Кракаў. Заходзьце пабачыцца самі і з сябрамі», — напісаў музыка у Фэйсбуку.

Ягор Забелаў — кампазітар, аўтар музыкі да фільмаў і тэатральных пастановак і адзін з самых унікальных акардэаністаў Усходняй Еўропы.

У цяперашні час музыка жыве і творыць у Гданьску.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама