Прадпрымальніца Кацярына Шуст, якую былі затрымалі разам з Андрэем Несцяровічам, ужо на волі
Reform.news · 14 апреля 2023, 18:45
https://reform.news/pradprymalnica-kacjaryna-shust-jakuju-byli-zatrymali-razam-z-andrjeem-nescjarovicham-uzho-na-voli/Па сведчаннях гродзенскага тэлеграм-канала «Право имеют», сёння прадпрымальніцу Кацярыну Шуст дастаўлялі ў РАУС. Цяпер яна на волі.
Сёння, 14 красавіка, у Гродна быў затрыманы ўладальнік этнакрамы «Цудоўня» Андрэй Несцяровіч. Гэтаксама праваабаронцы паведамлялі пра верагоднае затрыманне разам з ім Кацярыны Шуст.
Нагадаем, што актывістка і прадпрымальніца, вядомая праектам беларускамоўнай крамы для дзяцей, у сакавіку ўжо мела арышт. Яе асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага пакарання за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і нібыта рэгістрацыю ў плане «Перамога».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
