Выставу Цемры LAZARET можна будзе адчуць з дапамогай водару
Reform.news · 13 апреля 2023, 12:41
https://reform.news/vystavu-cemry-lazaret-mozhna-budze-adchuc-z-dapamogaj-vodaru/Мастачка Цемра ладзіць творчую сустрэчу на сваёй выставе LAZARET, што працуе ў Музеі Вольнай Беларусі. Сустрэча будзе прысвечана водарам.
Будуць размаўляць і адчуваць ноты пораху, крыві, ёду, палаючых кветак, разбуранага бетону, дажджу і сандалавага дрэва.
Для гэтай размовы Цемра прадэманструе адмысловы парфум Inexcusable Evil ад румынскага парфумера Toskovat’, які даслаў яго, каб узбагаціць уражанні ад прац.
Удзельнікі змогуць забраць частку гэтага водару з сабой.
Пра тое, як парфума патрапіла да Цемры і які твор яна аддала ўзамен, можна пачытаць тут.
Час: 15 красавіка, 19:30.
Месца: Музей Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal, 11).
Уваход: вольны (рэгістрацыя).
