Мінскі фольк-гурт ASTROŪNA запрашае на веснавы канцэрт у Вільню
Reform.news · 3 апреля 2023, 11:49
https://reform.news/minski-folk-gurt-astrouna-zaprashae-na-vesnavy-kancjert-u-vilnju/Гурт архаічных беларускіх спеваў ASTROŪNA пасля некалькіх веснавых канцэртаў у гарадах Польшчы запрашае аматараў традыцыйнай беларускай музыкі гукаць вясну ў Вільні.
Прагучаць беларускія веснавыя абрадавыя спевы і незвычайныя народныя інструменты — колавая ліра, дуда, гуслі.
«Гукнем вясну разам, як гэта рабілі сотні год таму на Случчыне, уявім, як Юр’я перамагае цмока ў Верхнядзвінску, закруцім велікодны карагод ля Бездзежа, пашукаем сляды русалак у чарнобыльскай зоне, разбярэмся, хто такія валачобнікі з-пад Докшыцаў!» — абяцаюць цуды музыкі.
Гурт ASTROŪNA быў створаны ў 2019 годзе ў Мінску і аб’яднаў людзей, закаханых у беларускую традыцыйную музыку.
Дата: 4 красавіка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Create Culture Space, Karmelitu gatve, 5, Вільня
Уваход — данат у 10 еўра на ўваходзе наяўнымі.
