Да 105-х угодкаў БНР выйшаў другі том «Айчыны» Уладзіміра Арлова
Reform.news · 23 марта 2023, 13:24
https://reform.news/da-105-h-ugodka-bnr-vyjsha-drugi-tom-ajchyny-uladzimira-arlova/Фонд Kamunikat.org да 105-х угодкаў БНР выдаў дзве кнігі Уладзіміра Арлова, адна з іх — «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча», працяг вядомай кнігі Арлова, якая выйшла ў Беларусі трыма выданнямі, а ў 2022 годзе ўладамі Беларусі прызнаная «экстрэмісцкай», — паведамляюць на сайце kamunikat.org.
Другая кніга — «Імёны Свабоды», у ёй на 900 старонках змешчаныя 410 аповедаў пра герояў змагання за свабоду.
Прэзентацыя новых кніг ужо прайшла ў Беластоку.
Наступная прэзентацыя адбудзецца ў Гданьску 25 сакавіка з 12:00 да 16:00 падчас Кірмашу беларускай літаратуры ў Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці (зімовы сад).
А таксама ў Варшаве — 26 сакавіка ў 16:00 на сустрэчы «Святкуем Дзень Волі разам з Уладзімірам Арловым!». Witryna Domu Wschodniego, Płac Konstytucji, 6.
Кнігі можна таксама замовіць праз e-mail ([email protected]) і на сайце.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
