У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
Reform.news · 20 марта 2023, 16:05
https://reform.news/u-mastachki-niki-sandras-zdarylasja-krovazliccjo-mozg-joj-padtrjebna-dapamoga/Беларуская мастачка і блогерка Ніка Сандрас трапіла ў шпіталь нейрахірургіі ў Гдыні пяць дзён таму з цяжкімі сімптомамі. Учора ёй паставілі дыягназ — субарахнаідальнае кровазліццё ў мозг.
На дадзены момант мастачка ў свядомасці, але «прыкавана» да ложку. У шпіталі ёй прыйдзецца правесці некалькі тыдняў.
Пакуль дактары не выявілі прычыну кровазліцця ў мозг.
У сувязі з сітуацыяй Ніка Сандрас звяртаецца па дапамогу. Яна знаходзіцца ў чужой краіне і на дадзены момант адзіная ў сям’і мела магчымасць зарабляць. Мастачка прапаноўвае набыць яе курс па маляванні, які яна робіць для ўсіх жадаючых ужо не адзін месяц.
Гэты і іншыя спосабы дапамагчы беларусцы можна знайсці тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
