Яшчэ адна ініцыятыва Мінкульта — заснаваны конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага руху ў час Вялікай Айчыннай
Reform.news · 20 марта 2023, 12:24
https://reform.news/jashchje-adna-inicyjatyva-minkulta-zasnavany-konkurs-p-es-dlja-tjeatra-ab-gerojah-partyzanskaga-ruhu-chas-vjalikaj-ajchynnaj/Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ладзіць яшчэ адно мерапрыемства ў мэтах патрыятычнага выхавання грамадзян. З 1 красавіка па 8 снежня ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі конкурс п’ес для тэатраў аб героях партызанскага і падпольнага руху Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Сярод мэтаў конкурсу таксама — і ўзбагачэнне рэпертуару тэатраў спектаклямі ваенна-патрыятычнай тэматыкі па п’есах сучасных аўтараў.
Арганiзатарамі мерапрыемства выступаюць Мiнiстэрства культуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі.
Аўтарам прапануюцца наступныя тэмы для рэалізацыі:
- подзвіг удзельнікаў Мінскага падполля;
- гераічныя падзеі партызанскага і падпольнага руху ў Беларусі;
- біяграфічныя п’есы аб Героях Савецкага Саюза – арганізатарах і ўдзельніках партызанскага і падпольнага руху на Беларусі.
Па выніках працы журы, склад якога вызначыць Міністэрства культуры, з 2 лістапада па 8 снежня будуць абраныя сем пераможцаў конкурсу. Яны атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 60 базавых велічынь, а таксама п’есы аўтараў-пераможцаў будуць перададзены ў беларускія тэатры для пастаноўкі ў 2024-2025 гадах.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
