Reform.news

Выдавец Андрэй Янушкевіч анансаваў выхад перакладу «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцжэральда

Reform.news · 7 марта 2023, 11:12

https://reform.news/vydavec-andrjej-janushkevich-anansava-vyhad-perakladu-vjalikaga-gjetsbi-frjensisa-skota-ficzhjeralda/

«Сакавіцкі анонс. Пераклад з англійскай Сяргея Матыркі. Рэдакцыя Сяргея Шупы.
Выдатная работа, што тут сказаць…

248 старонак, фармат 130х200 мм, цвёрдая вокладка», — напісаў выдавец Андрэй Янушкевіч у Facebook.

Пераклад «Вялікага Гэтсбі» Фрэнсіса Скота Фіцжэральда, аднаго з найпапулярнейшых раманаў амерыканскай літаратуры (1925), з‘яўляецца чацвёртай кнігай, выдадзенай Янушкевічам за апошнія два месяцы, пасля «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя, «Кароль» Шчэпана Твардаха і «Персеполіс» Маржан Сатрапі.

Нагадаем, што выданню беларускіх кніг можна дапамагчы, далучыўшыся да ініцыятывы «Магістранты культуры».

Реклама