Як Максім Багдановіч пісаў свае вершы? Пра гэта абяцаюць распавесці падчас паэтычнай майстэрні ў музеі паэта
Reform.news · 5 марта 2023, 14:30
https://reform.news/jak-maksim-bagdanovich-pisa-svae-vershy-pra-gjeta-abjacajuc-raspavesci-padchas-pajetychnaj-majstjerni-muzei-pajeta/9 сакавіка 2023 года а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца лекцыя “Паэтычная майстэрня Максіма Багдановіча”.
Якія патрабаванні былі ў маладога паэта да сябе? Як ён ставіўся да ўласнай вершатворчасці? Як працаваў і да якіх вышыняў імкнуўся?
На гэтыя і іншыя пытанні паэтычнага майстэрства Максіма Багдановіча паспрабуе адказаць паэт і загадчык музея Міхал Бараноўскі.
Падрабязная інфармацыя на сайце музея ў сацыяльных сетках.
Адрас музея: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
