Reform.news

Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк»

Reform.news · 4 марта 2023, 12:44

https://reform.news/mizhnarodny-sajuz-belaruskih-pismennika-abvjashchae-konkurs-da-100-goddzja-litaraturnaga-ab-jadnannja-maladnjak/

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі, што працуюць у жанрах паэзіі, прозы і крытыкі ў Беларусі і па-за яе межамі.

Мова твораў – беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.

Узроставы цэнз конкурсу – 35 гадоў.

Дасылайце тэксты ў фармаце .docx(.doc) на адрас: [email protected] з пазнакай «Конкурс» і кароткай інфармацыяй пра сябе.

Аб’ём тэкстаў не павінен перавышаць 15 старонак 14-м кеглем.

Дэдлайн – 1 кастрычніка 2023 г.

Падвядзенне вынікаў і ўганараванне пераможцаў адбудуцца ў лістападзе 2023 года.

Реклама