Завяршаецца прыём заявак на Міжнародны дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы
Reform.news · 28 января 2023, 13:44
https://reform.news/zavjarshaecca-pryjom-zajavak-na-mizhnarodny-djeklamatarski-konkurs-da-dnja-rodnaj-movy/Фонд Tutaka праводзіць конкурс сярод аматараў беларускай паэзіі, ахвочых пазмагацца за перамогу ў выкананні верша ці вершаванай часткі твора.
Каб прыняць удзел у конкурсе, трэба запісаць на тэлефон відэаролік дэкламацыі верша па-беларуску. І даслаць на пошту [email protected] да 31 студзеня 2023 года.
Найлепшыя выканаўцы вершаў будуць запрошаныя ў фінал (21 лютага 2023). Пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды, а кожнага фіналіста чакае файны падарунак!
Дэталі тут.
