Вулічны тэатр «Вір» выступіць у Беластоку
Reform.news · 7 января 2023, 12:12
https://reform.news/vulichny-tjeatr-vir-vystupic-u-belastoku/Сёння, 7 студзеня, з 13.00 да 15.00 у парку Браніцкіх у Беластоку пакажа каляднае шоу вулічны тэатр “Вір”.
Абяцаюць хадулі, трукі і гульні.
Вандроўны тэатр “Вір” (мастацкі кіраўнік і заснавальніца Ганна Несцерава) – гэта суполка людзей, якіх аб’яднала цікавасць да карнавальнай культуры сваёй краіны.
У рэпертуары тэатра як спектаклі з драматычным сюжэтам, якія гледачы называюць «добрымі казкамі», так і вясёлыя пастаноўкі з удзелам хадулістаў, жанглёраў і факіраў.
На дадзены момант артысты выступаюць у Еўропе.
