Reform.news

Беларускі ПЭН выклаў у агульны доступ «Дапаможнік па культурных правах»

Reform.news · 23 декабря 2022, 10:55

https://reform.news/belaruski-pjen-vykla-u-agulny-dostup-dapamozhnik-pa-kulturnyh-pravah/

У супрацы з Дацкім інстытутам культуры Беларускі ПЭН падрыхтаваў пераклад «Дапаможніка па культурных правах» і апублікаваў  для вольнага спампоўвання на сваім сайце.

Гэты дапаможнік падрыхтаваны Дацкім інстытутам культуры з мэтай растлумачыць, што такое культурныя правы і як імі карыстацца.

“Шмат якім спецыялістам у галінах культуры, асобам, якія прымаюць рашэнні, уладам, актывістам і грамадзянам еўрапейскіх краін Усходняга суседства (КУС) і ўсяго свету не стае базавых ведаў пра культурныя правы”, – раскрываюць на сайце ПЭНа адрасатаў выдання. ­

Культурныя правы вызначаюцца вельмі шырока: яны ўключаюць права на адукацыю, права на ўдзел у культурным жыцці, права на карыстанне вынікамі навуковага прагрэсу, а таксама правы аўтараў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама