Reform.news

Спіс «экстрэмістаў» МУС папоўніўся 143-ма прозвішчамі

Reform.news · 24 октября 2022, 15:19

https://reform.news/335031-spis-jekstrjemista-mus-papo-ni-sja-143-ma-prozvishchami/

Большая частка са спісу экстрэмістаў, –­ паведамляе «Вясна», – асуджаныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. У спіс патрапілі: філосаф Уладзімір Мацкевіч, журналістка Кацярына Андрэева, браты Кім і Аляксей Самусенкі, аўтар турэмнай літаратуры Зміцер Дашкевіч і яго жонка Наста, блогер і прадзюсар Уладзіслаў Савін, візажыстка Вольга Томіна, стваральнік культурніцкай прасторы «Корпус» Аляксандр Багданаў (дыджэй Papa Bo), сцэнограф Максім Крук, музыкі Юлія і Пятро Марчанкі, Антон Шніп і настаўнік беларускай мовы і літаратуры Аляксей Мінаў.

Реклама