Маргарыта Ляўчук прадала карціну, намаляваную сваімі валасамі
Reform.news · 11 октября 2022, 15:00
https://reform.news/333143-margaryta-lja-chuk-pradala-karcinu-namaljavanuju-svaimi-valasami/Спявачка Маргарыта Ляўчук намалявала карціну, выкарыстаўшы замест пэндзля свае валасы, і прадала яе на аўкцыёне за 600 долараў.
Атрыманыя грошы, паведамляе Беларуская Рада культуры, будуць перададзеныя родным палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна.
Карціну набыў айцішнік, які выехаў з Беларусі ў 2021 годзе.
“Карціну набыў, бо, па-першае, падабаецца Марго і яе творчасць, а па-другое — гэта мой данат на падтрымку сям’і Алеся [Пушкіна] і беларускай культуры ўвогуле. Сябры, падтрымлівайце беларусаў і беларускую культуру, захоўвайце мову — і ўсё будзе добра!” — пракаментаваў ён сваю пакупку.

Дарэчы, падобную карціну мастак Алесь Пушкін намаляваў яшчэ у 1989 годзе – сваёй крывёй. На ёй таксама нацыянальны сцяг. І хоць з цягам часу карціна страціла колер, аднак такога кшталту палітычныя жэсты, на жаль, па-ранейшаму застаюцца актуальнымі.
