Мастак папрасіў штучны інтэлект намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў стылі фэнтэзі. Вось што атрымалася
Reform.news · 5 августа 2022, 15:52
https://reform.news/324557-mastak-paprasi-shtuchny-intjelekt-namaljavac-gerby-garado-belarusi-styli-fjentjezi-vos-shto-atrymalasja/Эксперыментам з выявай падзяліўся ў сваіх сацсетках мастак і дызайнер Павел Пілавец.
Творца папрасіў штучны інтэлект #Midjoyrney намаляваць гербы гарадоў Беларусі ў выглядзе ілюстрацый з фэнтэзійнымі героямі.
Для назваў беларускіх гарадоў мастак выкарыстаў адмысловы шрыфт беларускага дызайнера Дзяніса Серабракова.
Кожна ілюстрацыя ўтрымлівае звесткі пра тое, што выяўлена на гербе горада, часам — дату яго атрымання.
Многія беларусы назвалі эксперымент Паўла Пілаўца натхняльным і файным. Незвычайныя геральдычныя выявы-постары проста зараз набіраюць у праглядах.






Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
