Reform.news

Міністэрства культуры плануе стварыць музей гісторыі ведамства. Перыяд Паўла Латушкі ў будучай экспазіцыі не ўзгадваецца

Reform.news · 19 июля 2022, 19:14

https://reform.news/322195-ministjerstva-kultury-planue-stvaryc-muzej-gistoryi-vedamstva-peryjad-pa-la-latushki-buduchaj-jekspazicyi-ne-zgadvaecca/

Пра існаваннае канцэпцыі музея гісторыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь паведамілі Reform.by крыніцы з музейных колаў.

Будучая экспазіцыя, якая будзе распавядаць пра вехі гісторыі ведамства, мусіць размесціцца ў будынку Міністэрства культуры па адрасе праспект Пераможцаў, 11 — на шостым паверсе. Зараз, па словах крыніцы, для будучай экспазіцыі вызваляюцца памяшканні.

Згодна з канцэпцыяй, музей будзе распавядаць гісторыю ведамства ад 1950-х гадоў: этапы станаўлення і дасягненняў. У экспазіцыі будуць пералічацца перыяды працы ўсіх міністраў культуры: ад першага — да дзейнага, акрамя… часу кіравання Паўла Латушкі — з 2009 па 2012 гады.

У гэтым часовым адрэзку, сыходзячы з меркавання стваральнікаў, дасягненняў ведамства не назіралася.

Плануецца, што экспазіцыя будучага музея адкрыецца ўжо ўвосень.

Реклама