З 8 па 10 верасня 2023 года ў сталіцы Баварыі адбудзецца фестываль незалежнай беларускай культуры Minsk x Minga.
Фестываль будзе адбывацца ў Мюнхене ў другі раз. Пра першы фэст можна прачытаць тут.
На ім выступяць вядомыя беларускія артысты, вымушаныя пакінуць сваю радзіму па палітычных прычынах.
Мэта фестывалю — паказаць разнастайнасць сучаснай беларускай культуры, засяродзіўшы ўвагу на драматычных падзеях апошніх трох гадоў. Беларускія мастакі, якія цяпер раскіданыя па ўсім свеце, прадставяць свой погляд на супраціў беларускага грамадства рэпрэсіям і палітычнаму тэрору.
Арганізатары таксама хочуць прадэманстраваць салідарнасць з Украінай у яе барацьбе з расейскім уварваннем, тым самым спрыяючы навядзенню культурных мастоў.
Праграма фестывалю
8 верасня (пятніца):
19:00: Канцэрт беларускага рок-гурта Volski
Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München.
21:00: Этна-рэйв: беларускі дуэт Šuma спалучае даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай (deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid)
Месца: Backstage, Club, Reitknechtstraße 6, München.
9 верасня (субота):
16:00: Літаратурная імпрэза «Ці ведаеце Вы зямлю пад белымі крыламі? Беларусь — litTERatuRA INCOGNITA».
Падчас літаратурна-музычнай імпрэзы творы паэтаў і паэтак пачатку ХХ і ХХІ стагоддзяў загучаць галасамі Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) па-беларуску і Магдалены Мюллер — у перакладах на нямецкую мову. Прагучаць аўтарскія творы музыкі і кампазітара Аляксандра Ясінскага і імправізацыі на вядомыя мелодыі.
Мадэратарка: Яўгенія Гукава.
Месца: HP8 (Новы Гастайг), Projektor, Hans-Preißinger-Str. 8, München.
19:00: саўндрама «СармаТЫ/Я» (18+) — музычны монаспектакль, які спалучае народную музыку і хіп-хоп.
Рэжысура, музыка і выкананне: Паліна Дабравольская.
Мова: беларуская з нямецкімі субтытрамі.
Месца: HP8 (Новы Гастайг), Saal X.
10 верасня (нядзеля):
10:00: Праграма для дзяцей і дарослых, якія захавалі ў сабе дзіця — традыцыйны беларускі лялечны тэатр Батлейка (Маляваныч)
Месца: будзе абвешчана асобна.
12:00: Спеўны варкшоп — веданне/разуменне беларускай ці ўкраінскай моваў абавязкова.
Кіраўніца: Вольга Барышнікава.
Месца: будзе абвешчана асобна.
13:30: Варкшоп ігры на дудзе — традыцыйным беларускім музычным інструменце.
Кіраўнік: Яўген Барышнікаў.
Месца: будзе абвешчана асобна.
15:00: Лявоніха ў гасцях у штэрнполькі. Беларускія танцы на вольным паветры. Любыя нацыянальныя строі шчыра вітаюцца.
Месца: Англійскі парк.
Арганізатар фэсту — Беларуская супольнасьць RAZAM e.V., найбуйнейшае аб’яднанне беларускай дыяспары ў Германіі.
Квіткі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram