«53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый» — культавы комікс пра Мінск перавыдаюць па-руску і па-беларуску

Культура
Вокладка коміксу Багдана Даўгялы. Фота: kniger.by.

Неўзабаве ў Беларусі будзе перавыдадзены культавы комікс пра Мінск — «53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый» мінскага музыкі і мастака Багдана Даўгялы. Створаны пра апавяданнях Уладзіміра Рабіновіча з кнігі «Рабіновіч, як табе не сорамна», мемуарах Айзіка Ленчэра, гарадскіх легендах, першы комікс, дакладней яго першае выданне, імгненна разышлося ў 2022 годзе. Зараз з’явілася магчымасць зрабіць перадзаказ графічнай кнігі, якая выходзіць у Мінску па-беларуску і па-руску.

Галоўны герой комікса — аўтар, які паспяхова раздвоіўся на маладога чалавека, які едзе ў тралейбусе ў стане паўдрэмы, і хлопчыка, які пазнае гісторыю розных раёнаў роднага горада, пісала пра кнігу Belisrael.info. У гэтых раёнах жылі і дзейнічалі героі коміксу: людзі з псіхічнымі захворваннямі і брыгада хуткай дапамогі, налётчыкі, вязні гета з неверагоднымі гісторыямі выратавання і звязанымі з імі трагедыямі. Багдан Даўгяля аб’ядноўвае самыя розныя людскія лёсы і выпадкі ў «вавілонскую мяшанку гісторый», аднаўляючы праз малюнак Мінск ваенны, пасляваенны, розных часоў.

Свой творчы метад мастак апісвае так: ён падрабязна вывучае архівы, а потым, калі атрымоўвае прадстаўленне аб пэўным месцы, звяртаецца да ўспамінаў. Тут і ўзнікаюць эмоцыі.

«53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый» — культавы комікс пра Мінск перавыдаюць па-руску і па-беларуску
Старонка з коміксу Багдана Даўгялы. Фота: kniger.by.

«Я чытаю і праглядаю ўвесь матэрыял пра Мінск. Аж да таго, што калі Мінск мільгае ў нейкім старым фільме (1960-70-х), то я заўсёды яго пераглядаю. Я не ведаю, як гэта было насамрэч, усё грунтуецца на матэрыялах «раскопак», архівах і кнігах. Напрыклад, звяртаўся да кнігі Леаніда Маракова «Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940 гг.». Наогул мне трэба было зрабіць у коміксе ўсяго пару дамоў, але я спрабую ўзнавіць стан месца. Кожнае супадзенне з рэальнасцю я лічу сваёй заслугай. Калі я «трапіў» у сваіх спробах зразумець той час, які я спрабую адлюстраваць, то гэта ўжо вельмі добра для мяне», — дзеліцца аўтар.

«З іншага боку, я [у коміксу] спрабаваў вярнуцца да свайго дзіцячага погляду на наваколле. Гэта тое, што я кшталту не памятаю, але хачу ўспомніць. […] Мой дзядуля па маме — таксіст, адмаўляўся ездзіць у Грушаўку ў 1970-х гадах, там маглі адабраць машыну. Гэта быў такі крымінагенны раён. Калі мы вярталіся ўвечары ад маміных сяброў, то я адчуваў гэтую небяспеку. Іншыя сюжэты коміксу з’явіліся з апавяданняў Уладзіміра Рабіновіча, якія, можна сказаць, змянілі маё жыццё. Ён паказаў мне свой погляд на Мінск. Уладзімір — даследчык Мінска, сапраўдны мінчанін. Я ўбачыў гэты аўтарскі погляд і прыняў. З дазволу аўтара я ўзяў два яго самыя пранізлівыя апавяданні і паспрабаваў іх праілюстраваць…».

«53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый» — культавы комікс пра Мінск перавыдаюць па-руску і па-беларуску
Старонка з коміксу Багдана Даўгялы. Фота: kniger.by.

Як адзначыў Багдан, яго захапленне коміксамі пачалося ў малалецтве. Асабліва яго натхнялі коміксы французскага мастака Жака Тардзі. Таксама мастак і музыка вырас на анімацыі японскага класіка Хаяо Міядзакі. Гэтыя школы паўплывалі на пошук уласнага стылю графіка.

На Kniger.bу сёння адкрылася папярэдняя замова на новае выданне «53 тралейбус. Вавілонская мяшанка гісторый».

Гэтаксама 27 жніўня ў культурным цэнтры «Каўчэг» пройдзе дабрачынны творчы вечар, у межах якога адбудзецца прэзентацыя праекта «очень Минский подарок», канцэрт калектыву Nota Bene і анонс новай кнігі мастака.

Забраніраваць месцы на імпрэзу можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: